Санітарка хоча стаць прэзідэнтам


У Цэнтрвыбаркам паступілі дакументы яшчэ ад двух прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка краіны, перадае БелаПАН.

Стаць прэзідэнтам вырашыла санітарка аднаго з санаторыяў Гомельскага раёну Наталля Старыкава. Паводле сакратара ЦВК Мікалая Лазавіка, тут наўрад ці можна казаць пра сур’ёзнасць намераў: у яе ініцыятыўнай групе ўсяго 30 чалавек замест неабходнага мінімуму – 100.

Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы з 202 чалавек падаў таксама індывідуальны прадпрымальнік з Віцебску Уладзімір Правальскі. Такім чынам, на 13 гадзін чацвярга ў ЦВК паступіла чатыры заявы.

belsat.eu

Стужка навінаў