Неймаверны аэрагель дапаможа ачышчаць вадаёмы ад нафты


Кітайскія навукоўцы вынайшлі аэрагель на аснове графену, шчыльнасць якога ў 6, 5 разу меншая за шчыльнасць паветра.



“Гэтаму матэрыялу таксама ўласцівая вельмі добрая эластычнасць – ён можа быць сціснуты на 80 % ад першаснага памеру, пасля чаго вернецца ў першапачатковы стан. Такі цыкл здольны паўтарацца да тысячы разоў”, – кажа прафесар Гаў Чаў.

Апроч гэтага новы аэрагель валодае электраправоднасцю і здольны абсарбаваць рэчывы ў 900 разоў большыя за яго вагу. Менавіта апошняя ўласцівасць абяцае гэтаму матэрыялу вялікую будучыню ў ачышчэнні акіянаў ад разлітай нафты.

{movie}Праграма “Дэвайс” (25.03.2013)|right|9879{/movie}

Віртуальная галава ZOE

Навукоўцы з Кеймбрыджскага ўніверсітэту прэзентавалі, відаць, амаль самую рэалістычную на гэты момант сімуляцыю галавы маладой жанчыны, якая можа выказваць эмоцыі не толькі мімікаю, але і з выкарыстаннем голасу. Вядома, пакуль праграма пад назваю ZOE выклікае аналогіі з кібаргамі будучыні, але добраахвотнікі, якія ўзялі ўдзел у тэставанні, змаглі вызначыць яе эмоцыю ў 77 % выпадкаў, што аказалася нават больш, чымся ў аналагічным эксперыменце з прафесійнаю акторкаю. У будучым ZOE можа стаць віртуальнаю сакратаркаю ці экскурсаводам. Адметна, што ўся праграма змяшчаецца на нейкіх 10 Мб.

Пад купалам на ровары

А такім чынам дызайнерская студыя “GeoSpace” развязала асноўныя праблемы раварыстаў – неспрыяльнае надвор’е і бачнасць іх на дарозе для іншых удзельнікаў руху. “Firefly” – гэта 3-колавы ровар, які абсталяваны купалам са святлодыёдным падсвятленнем. Пластыкавая капсула таксама мае празрыстае акенца для галавы і фары для начных вандровак. На жаль, хутка пракаціцца пад фантастычнаю прыладаю наўрад ці атрымаецца – студыя пакуль не абвесціла пра камерцыйны выраб купала.

Апроч гэтага ў выданні: КАНЦЭНТРАВАНАЕ СОНЦА, ШВЕЙЦАРСКІ КАСМАЛЁТ, НАТАТКІ АД “GOOGLE’У”, СПАДАРОЖНІКАВЫ iPHONE, ПАЛЁТ З МАЛАНКАМІ.

Праграма “Дэвайс” выходзіць у панядзелкі ды пятніцы а 19:15. Выданні даступныя ў архіве праграмаў.



Кірыл Смяглікаў, М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў