Выбух у Польшчы. Сур'ёзна траўмаваны беларус (фота і відэа)


Моцны выбух прагрымеў у адным з гаражоў у Сакулцы на мяжы з Беларуссю. Сярод пацярпелых – малады беларус, які ў цяжкім стане дастаўлены ў шпіталь.

Выбух быў настолькі моцны, што ад яго амаль цалкам разбурыліся 6 гаражоў, пашкоджана шмат аўтамабіляў, траўмы рознай цяжкасці атрымалі каля 10 чалавек.

Моцныя апёкі ад выбуху атрымаў 22-гадовы жыхар Горадні. Ён дастаўлены ў шпіталь у Семяновіцы-Слёнскія. Беларус пакуль знаходзіцца ў штучнай коме.

Паводле папярэдніх звестак, выбух адбыўся падчас пералівання бензіну. Высвятляюцца падрабязнасці інцыдэнту.

{movie}На месцы выбуху ў Саколцы (Польшча)|right|9798{/movie}

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў