Знойдзеныя кінасцэнары Караткевіча былі напісаныя ў некалькіх варыянтах


Навукоўцы знайшлі невядомыя дагэтуль кінасцэнары аўтарства Уладзіміра Караткевіча – гэтая навіна імгненна разляцелася па прасторы бай-нэту і нарабіла шуму ў культурніцкіх асяродках Беларусі.

{movie}Агляд падзеяў культуры (14.03.2013) |right|9677{/movie}

МІКОЛА РАМАНОЎСКІ, ДАСЛЕДНІК ТВОРЧАСЦІ У.КАРАТКЕВІЧА:

“Сцэнары Караткевіча – вось гэты набор – знайшліся ў прыватным архіве. Там усяго тры, чатыры або пяць сцэнароў, але кожны з іх у некалькіх варыянтах. Вельмі шмат варыянтаў сцэнараў стужкі “Гневное солнце палящее”, над якім Караткевіч вельмі доўга мучыўся. Ёсць загадкавы сцэнар “Песня пра каханне і нянавісць”, першы варыянт якога быў па-беларуску, напісаны ў 1960 годзе. Ён дайшоў да стадыі рэжысёрскага сцэнару і быў зацверджаны і мастацкаю радаю, і дырэктарам кінастудыі. Але слядоў, што ён выйшаў і пайшоў у пракат, я не знайшоў”.

Спадар Раманоўскі адзначае, што сцэнары Караткевіча

доўга праляжалі ў прыватным архіве, бо паўсталі ў неспрыяльныя часы – ў 60-ыя гады.

МІКОЛА РАМАНОЎСКІ, ДАСЛЕДНІК ТВОРЧАСЦІ У.КАРАТКЕВІЧА:

“Сцэнары Караткевічавы не ставіліся, бо ён ніяк не мог знайсці супольнай мовы з кінастудыяй, мастацкаю радаю. Нейкія яны былі не савецкія, рамантычныя, надта абстрактныя”.

Ці будуць экранізаваныя знойдзеныя сцэнары Караткевіча, пакуль невядома. Да гэтага ж часу паводле ягоных твораў паўсталі 4 мастацкія стужкі, сярод якіх – “Дзікае паляванне караля Стаха” рэжысёра Валерыя Рубінчыка і “Чорны замак Альшанскі” Міхаіла Пташука.

Іншыя тэмы: у музей Сербіі вярнулася карціна Рэмбранта. Брытанскі фатограф робіць здымкі пры дапамозе рэнтгенаўскіх прамянёў.

М.Ч., belsat.eu

Стужка навінаў