На Менскім трактарным заводзе спалілі паўтоны гераіну


Следчы камітэт спаліў на Менскім трактарным заводзе больш за 500 кілаграмаў гераіну. Гэтую партыю наркотыкаў везлі з Афганістану ў ЕЗ транзітам праз Расею і Беларусь, паведамляе СК у сваім Telegram-канале.

«На базе Менскага трактарнага заводу Следчым камітэтам праведзеная працэдура знішчэння шляхам спалення партыі гераіну агульнай вагой больш за 500 кілаграмаў», – гаворыцца ў паведамленні СК.

Наркотыкі знайшлі на складзе ў Менску. Гераін везлі з Афганістану ў ЕЗ праз Расею і Беларусь. Паводле дакументаў, гэта была нібыта садавіна з Ірану.

У Беларусі затрыманыя чатыры ўдзельнікі арганізаванай групоўкі, што займалася пастаўкай наркотыкаў, – гэта нарадзінцы Блізкага Усходу і Усходняй Еўропы, кажуць у Следчым камітэце. Крымінальную справу завялі яшчэ тры гады таму, а знойдзены гераін знішчылі толькі цяпер.

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў