Банк Revolut спыніў разлікі плацежнымі картамі ў Беларусі


З 13 кастрычніка ў Беларусі нельга разлічвацца плацежнымі картамі банку Revolut. Пра гэта паведамляе LRT са спасылкай на інфармацыйную агенцыю BNS.

Фота мае ілюстратыўны характар. Крыніца: businessinsider.com.pl

«Мы скончылі працу некалькі хвілін назад – ад сённяшняга дня мы блакуем разлікі плацежнымі картамі ў Беларусі», – заявілі ў банку.

Да 13 кастрычніка кліенты Revolut мелі магчымасць у абмежаваным аб’ёме разлічвацца і здымаць наяўныя грошы ў Беларусі.

Банк Revolut мае банкаўскую ліцэнзію ў Літве і працуе па ўсёй Еўропе.

З серады 11 кастрычніка цалкам спыніў плацяжы па картах у Беларусі банк Siauliu Bankas. Іншыя буйныя літоўскія банкі: Luminor, Swedbank і SEB – спынілі выкарыстанне плацежных картак у Беларусі яшчэ ў верасні.

«Улічваючы рост маштабаў санкцыяў і звязаных з імі рызык, магчымасці выкарыстання плацежных картаў, эмітаваных Swedbank, на тэрыторыі Беларусі будуць абмежаваныя», – заяляў у паведамленні Swedbank.

З 31 ліпеня канчаткова спыніў карэспандэнцкія стасункі з усімі беларускімі банкамі аўстрыйскі «Raiffeisen Bank».

Hавiны
Беларусаў хочуць забавязаць паведамляць пра адкрыццё і закрыццё рахункаў у замежных банках
2023.10.13 16:53

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў