На Шчучыншчыне затрымалі каталіцкага святара Антоні Адамовіча


«Хрысціянская візія» паведамляе, што 13 жніўня адбылося затрыманне Антоні Адамовіча – пробашча Касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Першамайску, Шчучынскага раёна Гарадзенскай вобласці.

Паводле інфармацыі «Хрысціянскай візіі», сілавікі спрабавалі затрымаць ксяндза ў самім касцёле, але людзі не дазволілі. У плябані касцёла правялі ператрус.

Як стала вядома, яшчэ ў пачатку тыдня ксяндза выклікалі ў сельсавет, там яго дапыталі і забралі на праверку тэлефон. Сённяшняе затрыманне, імаверна, і стала наступствам гэтай праверкі.

Ксёндз Антоні Адамовіч з Гарадзеншчыны, выпускнік мясцовай духоўнай семінарыі. Ён прыняў святарскі сан у лістападзе 2009 года.

Аналітыка
Пры ператрусе ксяндзоў білі, застаўся сіняк. Што вядома пра рэйд у менскую архікатэдру
2023.07.21 17:33

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў