Змітра Дашкевіча перавялі ў СІЗА ў Жодзіне


Палітвязня Змітра Дашкевіча перавялі ў жодзінскае СІЗА. Вядома, што пасля адбыцця пакарання Зміцер павінен быў выйсці на волю, але яго зноў арыштавалі.

Зміцер Дашкевіч. Крыніца: nashaniva / Twitter

Зміцер Дашкевіч 11 ліпеня мусіў вызваліцца з калоніі № 14 пасля адбыцця пакарання. Але стала вядома, што яго арыштавалі і абвінавацілі паводле арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы»). Пакаранне паводле гэтага артыкулу прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да аднаго года.

Цяпер вядома, што палітвязень знаходзіцца ў СІЗА ў Жодзіне.

14 ліпеня летась Змітра Дашкевіча асудзілі на 1,5 гады калоніі паводле арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Яго судзілі разам з жонкай Настай па гэтым жа артыкуле. Суддзя прысудзіў ёй 3 гады «хатняй хіміі».

У Змітра і Насты чацвёра дзяцей.

Hавiны
Змітра Дашкевіча вызвалілі з калоніі і зноў затрымалі
2023.07.11 14:23

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў