Тэлефонныя ашуканцы вымушаюць беларусаў падпальваць аўты міліцыянтаў


Сілавікі паведамляюць пра затрыманне жыхаркі Горадні і жыхара Вілейкі, якія паводле «ўказанняў тэлефонных ашуканцаў з Украіны» падпальвалі аўтамабілі. Справаздачу пра гэтыя выпадкі публікуе Следчы камітэт.

Падпаленае міліцэйскае аўта ў Горадні.
Фота: Следчы камітэт

Паводле следчых, жыхарка Горадні 21 чэрвеня каля будынку гарадскога аддзялення міліцыі падпаліла службовы аўтамабіль. 50-гадовая жанчын распавяла, што раней ёй тэлефанавалі «працаўнікі банку». Яна перавяла ім больш за 200 тысячаў рублёў. Калі ж жанчына зразумела, што яе ашукалі, ёй пазванілі «працаўнікі праваахоўных органаў» і распавялі, што могуць дапамагчы вярнуць грошы. Але дзеля гэтага ёй трэба спаліць міліцэйскую машыну.

Жыхарка Горадні выканала патрабаванне.

Падобная гісторыя здарылася і 42-гадовым жыхаром Вілейкі. Мужчына спачатку перавёў на рахункі ашуканцаў грошы. А пазней яго пераканалі падпаліць машыну каля банку і разбіць каменем яшчэ адзін.

Мужчына распавёў следчым, што ашуканцы назваліся працаўнікамі з «ЦРУ гораду Менску». Паводле яго словаў, яго адправілі рабіць падпал у Маладзечна, а ў выпадку адмовы яго б «застрэлілі».

У Баранавічах без сваіх грошай засталася 43-гадовая мясцовая жыхарка. Жанчыне прапанавалі падпаліць ваенкамат, каб вярнуць грошы. Але жанчына адмовілася.

Hавiны
За хабары затрымалі спецыяліста прадпрыемства энергазабеспячэння
2023.07.13 13:10

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў