«ByPol» папярэдзіў пра новы фэйкавы бот у Telegram. Існуе пагроза раскрыцця асобы


Ініцыятыва «ByPol» папярэдзіла пра распаўсюджванне ў Telegram-чатах бота, які збірае звесткі карыстальнікаў. Скарыстацца гэтым ботам прапануюць, каб нібыта праверыць, ці ёсць асоба ў базе ГУБАЗіКу.

Небяспечныя спасылкі публікуюць у раённых і дваравых чатах. Рассылку ладзяць з пустых, нядаўна зарэгістраваных акаўнтаў. У допісах часткова дублюецца інфармацыя ад сапраўднага «ByPol» і даюцца фальшывыя кантакты нібыта «ByPol».

Карыстальнікам прапануюць праверыць, ці ёсць яны ў базе ГУБАЗіКу. Калі скарыстацца ботам, то невядомыя будуць ведаць ID акаўнту. Акрамя таго, бот просіць паведаміць нумар мабільнага тэлефона.

Імаверна, такім чынам звесткі грамадзянаў збіраюць спецслужбы.

«ByPol» раіць не пераходзіць па спасылках фэйкавых акаўнтаў і не запускаць невядомыя боты.

Раней сілавікі не аднойчы распаўсюджвалі допісы ад імя нібыта ўдзельнікаў плана «Перамога».

Hавiны
Сілавікі пад выглядам «Гаюна» прапаноўваюць беларусам супрацоўнічаць
2022.12.22 17:21

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў