«Водители 97» і «ByPol» заклікаюць да байкоту аўтамабільнага паліва


АЗС.
Фота: belneftekhim.by

Тэлеграм-канал «Водители 97» заклікаў усіх аўтамабілістаў на знак пратэсту супраць падаражэння паліва правесці акцыю «Стоп бензін» у новым фармаце.

Прадстаўнікі каналу заклікаюць адмовіцца ад наведвання бензастанцыяў «Беларуснафта», «Белнафтахім» і «Менскаўтазапраўка» або зусім адмовіцца ад аўтамабіля, «для пачатку хаця б 1 раз на тыдзень, і татальна байкатаваць аўтазапраўкі».

Гэтую ініцыятыву падтрымала аб’яднанне беларускіх сілавікоў «ByPol».

«Байкот паліва – гэта рэальная пагроза спынення НПЗ, якія з’яўляюцца асноўнымі фінансавымі донарамі рэжыму, а таксама велізарная дапамогу стачачнаму руху работнікаў гэтых прадпрыемстваў», – гаворыцца ў заяве.

Апазіцыйныя сілавікі заклікаюць на працягу не менш як двух тыдняў поўнасцю адмовіцца ад набыцця паліва на ўсіх АЗС краіны. Калі гэта немагчыма – « планаваць свае паездкі толькі ў сапраўды важных пытаннях, шырока кааперавацца пры гэтым з суседзямі, калегамі з працы», карыстацца грамадскім транспартам і актыўна заклікаць да байкоту беларускага аўтамабільнага паліва аўтамабілістаў з суседніх краінаў, асабліва з Украіны.

Hавiны
З пачатку года бензін у Беларусі падаражэў больш як на 5 %
2021.04.13 09:46

13 красавіка на беларускіх АЗС кошты на паліва зноў выраслі на 1 капейку. Гэта ўжо дзясятае падаражэнне з пачатку года. У сярэднім паліва падаражэла больш як на 5 %.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў