У Беларусі абвешчаны памаранчавы ўзровень небяспекі праз галалёдзіцу


На суботу 13 студзеня ў Беларусі абвешчаны памаранчавы ўзровень небяспекі праз галалёдзіцу, паведамляе Белгідрамет.

Фота мае ілюстратыўны характар. Крыніца: krugloe.by

У суботу 13 студзеня надвор’е будзе вызначаць цыклон, які перамяшчаецца з Літвы праз тэрыторыю Беларусі ва Украіну. Раніцай на большай частцы Беларусі пройдзе снег, месцамі – моцны. Удзень чакаецца невялікі снег, а таксама мокры. На дарогах – моцная галалёдзіца.

Вецер няўстойлівы – 4 – 9 м/с. Уначы парывы могуць быць да 14 м/с, месцамі па захадзе краіны – да 15 – 18 м/с.

Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад -3°С па паўднёвым захадзе да -20°С па паўночным усходзе. Удзень – ад -1°С па паўднёвым захадзе да -16°С па паўночным усходзе.

На прытоку ракі Пціч каля вёскі Першая Слабодка ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці ўзровень вады можа перавысіць небяспечную адзнаку, пры якой магчымыя затапленні прыбярэжных тэрыторыяў.

Агляд
Як без наступстваў перажыць маразы: карысныя парады
2024.01.06 14:37

14 – 15 студзеня надвор’е будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклону з цэнтрам над Балтыкай і вільготныя паветраныя масы атлантычнага паходжання.

14 студзеня будзе воблачна, на большай частцы краіны пройдзе снег і мокры снег, удзень па паўднёвым захадзе магчымы дождж. Месцамі чакаюцца слабая мяцеліца, на дарогах – галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад -2°С па паўднёвым захадзе да -20°С па ўсходзе. Удзень – ад -5°С да +2°С, па паўночным усходзе – да -7°С.

15 студзеня захаваецца воблачнае надворʼе са снегам. Тэмпература паветра будзе расці: уначы ад 0°С па поўдні да -8°С па поўначы Беларусі, максімальная тэмпература ўдзень складзе ад -3°С да +2°С.

Hавiны
2023 год стаў трэцім з самых цёплых за гісторыю назіранняў у Беларусі. У 2024 будзе рэкордная спёка
2024.01.09 14:20

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў