Да палітвязня Уладзіміра Мацкевіча не пускаюць адваката


Адміністрацыя калоніі № 17 у Шклове, дзе адбывае тэрмін пакарання філосаф-палітвязень Уладзімір Мацкевіч, чыніць яму інфармацыйную і прававую блакаду. Адваката да Мацкевіча не пускаюць ужо два тыдні, перапіска блакуецца, званкі – пад забаронай, паведамляе праваабарончы рэсурс MAYDAY.TEAM.

Філосаф, метадолаг і грамадскі дзеяч Уладзімір Мацкевіч.
Фота: Белсат

Як пішуць праваабаронцы, адміністрацыя шклоўскай калоніі не дае сваякам ніякай інфармацыі – яны не могуць перадаць Уладзіміру Мацкевічу нават самых неабходных лекаў.

Перапіска з палітвязнем таксама блакуецца. Асуджанага пазбавілі і законных тэлефанаванняў сваякам.

Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч застаецца ў няволі ўжо 527 дзён. Яго затрымалі 4 жніўня 2021 года жніўні, доўгі час не праводзілі ніякіх следчых дзеянняў. У лютым 2022 года палітвязень трымаў галадоўку з патрабаваннем змяніць меру стрымання і завяршыць следчыя дзеянні. У чэрвені 2022 года Менскі абласны суд прызнаў яго вінаватым у злачынствах паводле трох крымінальных артыкулаў, у тым ліку ў абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК) і «стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў ім» (арт. 361-1 КК). Уладзіміру Мацкевічу прысудзілі 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

12 кастрычніка стала вядома, што палітвязень быў этапаваны ў шклоўскую ПК-17. Яго сваякі вельмі турбуюцца за ягонае здароўе. Менавіта ў шклоўскай калоніі загінуў палітвязень Вітольд Ашурак.

Hавiны
Уладзімір Мацкевіч за кратамі напісаў дзве кнігі
2022.10.05 20:39

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў