«Мірны атам? Дзякуй, не трэба!»: Японцы пратэстуюць супраць вяртання АЭС


Тысячы жыхароў Токіа сабраліся на страйк супраць выкарыстоўвання ядравай энергіі. Маніфестацыю прысвяцілі 2-м угодкам цунамі, наступствамі якога стаўся пажар на АЭС у Фукусіме і выкід радыяцыі.

Японскі Чарнобыль

Да аварыі на Фукусіме супраць ядравай энергетыкі ў Японіі выступала толькі частка “зялёных”. Сёння на дэманстрацыю выйшлі людзі рознага ўзросту, сацыяльнага статусу і палітычных поглядаў.

Удзельнікі антыатамнага пратэсту ў ТокіаУдзельнікі антыатамнага пратэсту ў Токіа“Калі паўраспаду некаторых радыеактыўных элементаў можа расцягнуцца на дзясяткі тысяч гадоў, далейшае выкарыстанне такіх тэхналогіяў не зразумелае мне. Я ніколі не думаў, што на адной з нашых АЭС магчымая аварыя, але я заўсёды быў перакананы, што трэба шукаць іншы метад вытворчасці энергіі”, – гаворыць 65-гадовы ўдзельнік дэманстрацыі Коуіці Сахара.

11 сакавіка 2011 года ў выніку землятрусу і цунамі загінулі каля 19 тыс. асобаў. Стыхія выклікала абвалы, пажары і падтапленне атамнай станцыі ў Фукусіме, больш за 160 тыс. чалавек праз гэта былі вымушаныя пакінуць свае дамы, каб ніколі ўжо туды не вярнуцца.

“Выкарыстанне ядравай энергіі праз магчымасць узнікнення падобных трагедыяў – небяспечнае для ўсіх нас. Доказ таму не толькі смяротныя ахвяры і разбурэнні, але і тыя наступствы ад выпраменьвання, якое адчуваюць на сабе нашыя дзеці. Я хачу, каб свет ведаў пра гэтую небяспеку”, – кажа 36-гадовая Кадзука Ніхэ, якая разам з сям’ёю была вымушаная пакінуць свой дом у прэфектуры Фукусіма.

Мірны атам вернецца ў Японію?Атамная станцыя у Фукусіме пасля землятрусуАтамная станцыя у Фукусіме пасля землятрусу

Пасля аварыі на АЭС японскі ўрад пастанавіў спыніць усе рэактары. Цяпер з 50 рэактараў працуюць толькі 2.

Новы ўрад Японіі не выключае, што частку рэактараў ізноў запусцяць. Да аварыі на Фукусіме атамная энергетыка задавольвала больш за 30 % патрэбы краіны ў электрычнасці. Паводле прыхільнікаў ядравай энергетыкі, функцыянаванне АЭС дазволіць утрымаць рост коштаў на камунальныя паслугі і не дапусціць крызісу ў прамысловасці.

{movie}АЭС у Фукусіме, архіўнае відэа.|right|9609{/movie}

Цяперашні прэм’ер-міністр Японіі Сіндзо Абэ настойвае на тым, каб у краіне пашыралася выкарыстанне аднаўляльнай “зялёнай” энергіі, аднак адначасова з гэтым пасля жорсткай сертыфікацыі японскія рэактары ізноў былі запушчаныя.

М.Л., belsat.eu
https://youtu.be/player_embedded&v

Глядзі таксама
Каментары