“Валянцінка” ад Вайцюшкевіча: у Менску прайшоў “Апошні падпольны канцэрт”


https://youtu.be/ina7ozIRzlY
Ва ўсім свеце закаханыя пары адзначаюць Дзень Святога Валянціна, да якога прымеркавана мноства выступаў, шоў і прадстаўленняў. Тым часам у Менску валянтынкавая імпрэза прайшла пад назваю “Апошні падпольны канцэрт”. Песні пра каханне заспяваў Зміцер Вайцюшкевіч.

Бард заграў у сядзібе Беларускага Народнага Фронту. Ён абяцае, што назва “Апошні падпольны канцэрт” – сімвалічная: такія імпрэзы Зміцер Вайцюшкевіч збіраецца ладзіць штомесяц, да часу, пакуль яго ды іншых музыкаў з чорнага спісу дазволяць афіцыйна. Што ж да самога Дня святога Валянціна, творца бачыць у ім рацыянальнае зерне, а не толькі ружова-плюшавую рамантыку.

{movie}Агляд падзеяў культуры (14.02.2013) |right|9171{/movie}
ЗМІЦЕР ВАЙЦЮШКЕВІЧ, БАРД:
“Мне здаецца, адмыслова камерсанты гэтае свята прыдумалі, каб цешыць нашых каханых і каб набліжаць вясну. Бо люты – месяц сумнаваты”.

У сённяшні ж вечар лютаўскія маразы Зміцер Вайцюшкевіч разбаўляе сваймі песнямі ў Бабруйску.

Іншыя тэмы: у Менску адкрылася выстава адной карціны – партрэта Уладзіслава Сыракомлі пэндзля Адама Шэмеша. Мастачка з Данецку стварае партрэты з пажаванай гумкі.

М.Ч., belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары