Ці іх спаткае лёс «Pussy Riot»? На «Femen» падалі ў суд за скокі ў саборы


https://youtu.be/player_embedded&v
Пробашч сабору Парыжскае Маці Божае айцец Патрык Жакен падае ў суд на ўкраінскую арганізацыю за акцыю 12 лютага супраць Папы Рымскага.

Дзяўчаты былі, натуральна, топлес, білі ў званы і выкрыквалі «Досыць папы» і «У геяў мы верым». Акцыя прысвячалася рашэнню Бэнэдыкта XVI наконт сыходу з пасады кіраўніка Каталіцкай царквы і закону аб дазволе на аднаполыя шлюбы, які маюць неўзабаве прыняць у французскім парламенце.

Прадстаўнікі сабору ўжо напісалі заяву ў паліцыю. Феміністак абвінавацілі ў пашкоджанні маёмасці, непавазе да культурнай спадчыны і нападзе на святароў.

Найбольшае абурэнне ў кіраўніцтва Нотр-Дам выклікаў гвалт у дачыненні працаўнікоў службы бяспекі, якіх папросту збілі: у аднаго з іх нават зламанае плячо, паведамляе «Le Figaro». «Гэтая пачварная выхадка – нечуваная ў сваёй жорсткасці. У саборы былі дзеці, якія вельмі напалохаліся», – падкрэсліў пробашч Патрык Жакен. Падчас акцыі з аднаго са званоў адвалілася пазалота, паведаміў святар, які разлічвае дамагчыся кампенсацыі шкоды.

Акцыі «Femen» выклікалі ў Францыі пратэст: ужо каля 2 тыс. асобаў падпісалі петыцыю, заклікаўшы судзіць актывістак за два злачынствы – публічныя заклікі да дыскрымінацыі, нянавісці і гвалту, а таксама за дэманстрацыю палавых органаў у грамадскім месцы.

У Расеі 3 удзельніцы гурта “Pussy Riot” былі арыштаваныя і асуджаныя да 2 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі за правядзенне падобнай акцыі. Толькі адной з дзяўчынаў пакаранне была заменена на ўмоўнае.

{movie}«Femen» адзначылі сыход Папы |right|9169{/movie}
М.Я., паводле aif.ua

Глядзі таксама
Каментары