Жанчына памерла ад празмернага спажывання «Coca-Col’ы»


Кампанія заяўляе, што немагчыма даказаць віну яе прадукту ў смерці 31-гадовай жыхаркі Новай Зеландыі.

Аднак следчыя мяркуюць, што ўжыванне ў вялікай колькасці напою «Coca-Cola» сталася істотным фактарам гібелі маці 8 дзяцей Наташы Гэрыс (Natasha Marie Harris). Жанчына, якая памерла 3 гады таму ў выніку спынення сэрца, выпівала да 10 літраў газаванага напою штодня.

Паводле сямейнікаў загінулай, у яе развілася сапраўдная залежнасць ад «Coca-Col’ы», у яе пачыналася «ломка», калі доўга не піла напой, у прыватнасці, была раздражнёная ды пачынала нават калаціцца.

У Наташы Гэрыс сапсаваліся ўсе зубы, іх давялося цалкам замяніць. Сужыцель кабеты Крыстафэр Годгкінсан (Christopher Hodgkinson) распавёў, што за паўгода да смерці Наташа скардзілася на адсутнасць энергіі ды ванітавала раніцамі: «Яна паліла каля 30 цыгарэтаў за дзень і наўрад ці нешта ела, часам толькі перакусвала ў абед». Менавіта дрэннае харчаванне і вялікая колькасць кафеіну, паводле адмыслоўцаў, выклікалі ў кабеты сардэчную арытмію і прывялі да смерці.

{movie}Сезонная рэклама «Coca-Col’ы»|right|9120{/movie}
Следчы Дэйвід Крэрар (David Crerar) падлічыў, што ў 10 літрах «Coca-Col’ы», якія памерлая выпівала штодзень, змяшчаецца больш за кілаграм цукру і 970 грамаў кафеіну. Паводле прадстаўніка следства, штодзённае спажыванне нават 500 мг рэчыва можа прывесці да вельмі сур’ёзных праблемаў са здароўем. Крэрар адзначыў: кампанія «Coca-Cola» не нясе адказнасці за здароўе спажыўцоў, якія выпіваюць напой яе вытворчасці ў залішняй колькасці.

Следчы афіцыйна заклікаў вытворцаў безалкагольных напояў размяшчаць на бутэльках прыкметнае папярэджанне пра рызыку празмернага ўжывання цукру і кафеіну.

М.Я., паводле nzherald.co.nz

https://youtu.be/wlNMtgweJf0

Глядзі таксама
Каментары