Ці варта ўкладаць грошы ў спорт?


Калі не будзе спорту, то моладзь зоймецца дрэннымі справамі, кажуць беларусы.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што спартоўцы мусяць больш дбаць пра самастойнае здабыванне грошай: «Няхай спартовыя арганізацыі не разлічваюць заўжды вісець на шыі дзяржавы».

Карэспандэнты «Белсату» запыталіся ў магілёўцаў з гэтай нагоды, ці варта даваць грошы на развіццё спорту.

Усе апытаныя згаджаюцца: даваць грошы на спорт не толькі варта, а нават неабходна. Людзі непакояцца, што без спорту беларуская моладзь не будзе ведаць, як правесці свой вольны час і сыдзе на «дрэнны шлях». «Моладзь павінна нечым займацца, бо калі яны будуць мець зашмат вольнага часу, то знойдуць неадпаведны занятак», – адказвае на пытанне спадарыня.

Некаторыя з магілёўцаў мяркуюць, што ў Беларусі ўжо дастаткова лядовых палацаў, а грошы трэба ўкладаць у развіццё дзіцячага спорту. Некаторыя ж перакананыя: варта працягваць будаўніцтва палацаў.

{movie}Апытанне: Ці варта ўкладаць грошы ў спорт? |right|8867{/movie}

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў