У Беларусі растуць заробкі. Адкуль грошы?


Летась Беларусь усталявала рэкорд: сярэдні заробак у краіне ў снежні ўпершыню ўзняўся да $ 553. Гэта больш як 60 % болей, чымся ў снежні 2011 года. Але ж усталяваўся і антырэкорд: прадуктыўнасць працы летась расла ў 5 разоў павольней за заробкі.



Эканамісты ж перасцерагаюць: імклівы рост выплатаў у снежні тлумачыцца сезоннасцю. «Шмат хто атрымлівае гэтак званыя «трынаццатыя» заробкі, а таксама прэміі ды бонусы. Таму ўжо ў студзені рэкорд можа абрынуцца», – мяркуе Яўген Прэйгерман з «Ліберальнага клубу».

{movie}У Беларусі растуць заробкі. Адкуль грошы? |right|8853{/movie}

Фінансавы аналітык «Alpari» Вадзім Іосуб зазначае, што на зніжэнне заробкаў можа паўплываць і яшчэ адзін, больш важны фактар: «Паводле інфармацыі за 11 месяцаў мінулага года, прыбыткі насельніцтва выраслі на 20 %, у той жа час вытворчасць працы павялічылася толькі на 4 %. То бок прадпрыемствы ізноў выплочвалі сваім працаўнікам незаробленыя грошы. Пры тым яшчэ летам урад разумеў небяспечнасць гэтага кроку».

На думку Яўгена Прэйгермана, наступствам неапраўданага павелічэння заробкаў можа быць сітуацыя, падобная да падзеяў на беларускім фінансавым рынку ў 2011 годзе.

Больш пра эканамічныя навіны нашай краіны – у праграме «Сальда», якая выходзіць у аўторак, сераду і чацвер у межах публіцыстычна-інфармацыйнага блоку “Студыя “Белсат””. Праграму можна прагледзець у анлайн трансляцыі.

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў