Ці прыедуць замежнікі лячыцца ў Беларусь?


Лукашэнка заявіў пра павышэнне заробкаў працаўнікам медычнай сферы за кошт экспарту медпаслугаў. У Беларусі, аднак, няма нейкіх адмысловых медычных паслугаў, адзіны плюс беларускай медыцыны – нізкія кошты, падкрэсліў у «Гарачым каментары» слонімскі лекар Іван Шэга.

Нашая медыцына ўвесь час аганіруе праз недастатковае матэрыяльнае падтрыманне, лічыць медык. «Цяпер бясплатная, «халяўная» медыцына адыходзіць», – зазначае госць «Белсату». Адна з рэакцыяў на цяжкі стан «бясплатнай» беларускай медыцыны – увядзенне платных паслугаў.

{movie}Іван Шэга ў “Гарачым каментары” |right|8833{/movie}
Улады не спрабуюць рэфармаваць медыцыну, мяркуе доктар, бо гэта быў бы непапулярны крок. У Беларусі на медыцыну ўскладзеныя яшчэ і дадатковыя сацыяльныя функцыі, калі медпрацаўнікі дапамагаюць грамадзянам у шмат якіх побытавых сітуацыях – падвозяць састарэлых вяскоўцаў у паліклініку, абыходзяць хворых па хатах і гэтак далей Аднак з цягам часу, паводле Івана Шэгі, рэформа службы аховы здароўя ў Беларусі – непазбежная.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў