За звольненага “за палітыку” педыятра заступаюцца бацькі


Прысвяціў жыццё лячэнню дзяцей, але застаўся без працы ў адзін момант. “Трэба яго вярнуць! Ён сапраўдны доктар”, – гаворыць Зінаіда Шалабанава, жыхарка адной з вёсак Віцебскага раёну, якая была на ўчастку доктара Паснова.

Праз незалежныя медыі доктар раскрытыкаваў мясцовыя ўлады за марнатраўства і няздольнасць зарганізаваць належнае медычнае абслугоўванне.

Паводле Ігара Паснова, адна з “болевых кропак” у службы аховы здароўя Віцебску – высокі ўзровень анкалагічных захворванняў. І пры гэтым спынілі будаўніцтва другога корпусу анкалагічнага дыспансеру: “Калі былі выбары, туды паставілі кран, маўляў, яны пачынаюць штосьці рабіць, а цяпер яго ўжо прыбралі. А хірургічныя хворыя пасля цяжкіх аперацыяў ляжаць у калідорах, бо бракуе месцаў”.

Пасля агучвання крытыкі, да доктара і ягонага кіраўніцтва на працу пачалі прыходзіць “людзі ў цывільным” і спрабаваць запалохаць. У выніку лекара звольнілі. Ігар Пасноў стаў на ўлік у цэнтры занятасці, адкуль яго скіравалі на працу ў тую ж паліклініку: “Атрымалася, што цягам содняў маё працоўнае месца доктара-педыятара зліквідавалі”.

{movie}”Маю права”: рэпартаж пра доктара Ігара Паснова|right|8723{/movie}

Цалкам праграму “Маю права” можна паглядзець сёння ў эфіры “Белсату” а 20:35, а таксама ў архіве праграмаў – неўзабаве пасля эфіру.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў