«Perpetuum Mobile» прапаноўвае беларусам павялічаную порцыю кароткаметражнага кіно


Больш як 3 сотні стужак з 41-ой краіны свету, – такую праграму прапаноўвае наведнікам фестываль кароткаметражнага кіно «Perpetuum Mobile», які праходзіць адначасова ў шмат якіх гарадах Беларусі. Імпрэза адбываецца другі раз, пры тым на сёлетні «Вечны рухавік» прынялі ў два разы больш заявак, чымся летась.

{movie}Агляд падзеяў культуры|right|8659{/movie}

Гэта кадры з Магілёва, увогуле ж паказы адбываюцца не толькі ў абласных цэнтрах і сталіцы, але і ў іншых буйных гарадах – Лідзе, Мазыры, Наваполацку і Салігорску. Прагляды фільмаў будуць праходзіць да нядзелі – тады міжнароднае журы з 12-ці асобаў і вызначыць пераможцаў у 5-ці намінацыях. Сярод асноўных беларускіх прэтэндэнтаў на ўзнагароду – стужка Арцёма Лобача “Простыя рэчы”. Таксама ў конкурсе бяруць удзел кароткаметражкі з Францыі, Італіі, Англіі, а таксама з больш экзатычных Карэі, Кітаю і Малайзіі ды Мексікі. А зладзілі фестываль беларускія кінагурманы на некамерцыйнай аснове.

У праграме фестывалю кожны знойдзе штосьці для сябе: фільмы падзеленыя на 7 секцыяў. Сярод іншых – ігравое кіно, анімацыя, дакументальнае, музычнае і нават экалагічнае кіно. Усе стужкі дубляваныя субтытрамі.

Іншыя тэмы: у Шанхаі адкрыўся першы ў свеце шакаладны парк. Бразілія рыхтуецца да карнавалу ў Рыа-дэ-Жанэйра.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў