Наталля Радзіна: Мы ведаем, што ў Лукашэнкі шмат каханак


Пра ролю жанчын у атачэнні кіраўніка Беларусі разважае галоўная рэдактарка «Хартыі-97» Наталля Радзіна.

Журналістка падкрэсліла, што функцыя першай дамы – вельмі важная ў кожнай краіне, аднак Беларусь тут выключэнне. Для нашай краіны гэта неактуальна, мяркуе апазіцыйная дзяячка: «У Беларусі кіруе дыктатар. Хто б ні быў побач з дыктатарам, не можа быць першаю лэдзі».

Прыгожыя мадэлі і спявачкі, якія з’яўляюцца з Лукашэнкам на афіцыйных імпрэзах, паводле спадарыні Радзінай, ніколі не стануць першымі дамамі. Журналістка параўнала гэтых жанчын з наложніцамі з гарэму Кадафі.

Сын Коля побач з Лукашэкам – гэта, на думку спадарыні Радзінай, няшчаснае дзіця, забранае ад маці дзеля прапаганды асобы лідара Беларусі ды ягонага рэжыму.

У сваю чаргу Галіна Лукашэнка, жонка прэзідэнта, выклікае ў госці «Гарачага каментара» сімпатыю і павагу: «Відаць, гэта вельмі прыстойная жанчына, якая не захацела жыць з Лукашэнкам».

{movie}Наталля Радзіна ў “Гарачым каментары” |right|8651{/movie}
Яшчэ адна кабета, блізкая да Лукашэнкі, Лідзія Ярмошына, паводле рэдактаркі «Хартыя-97» – фальсіфікатар і злачынца: «Яна важная ў беларускай палітыцы, паколькі узначальвае механізм фальсіфікацый, і пры дапамозе якой Лукашэнка ўтрымліваецца пры ўладзе або ствараецца шырма, што яго выбірае народ».

Журналістка мяркуе, што на месцы Ярмошынай мог бы аказацца і мужчына, які б выконваў загады аўтарытарнага лідара: «Гэта залежыць не ад полу, а ступені прадажнасці».

Сапраўдныя палітыкі-жанчыны на сённяшні дзень, паводле Наталлі Радзінай, – гэта тыя, якія змагаюцца за вызваленне сваіх несправядліва асуджаных уладамі мужоў і родных: Марына Адамовіч, Ірына Багданава, Ірына Красоўская, Ірына Халіп, Наталля Каляда, Вольга Бандарэнка.

Калі мужчынаў саджаюць у турмы, жанчыны мусяць станавіцца палітыкамі, падкрэсліла госця «Белсату».

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў