«Facebook» уводзіць новую сістэму пошуку. Цукербэрг раскрывае карты


У радок пошуку папулярнай сацыяльнай сеткі можна будзе ўводзіць запыты кшталту «якую музыку любяць мае сябры» і «якія рэстарацыі Менску падабаюцца маім сябрам».

Новая сістэма пошуку называецца «Graph Search» і на яе 28-гадовы заснавальнік «Facebook’у» Марк Цукербэрг ускладае вялікія спадзяванні.

«Мы верым у канцэпцыю, якую называем «social graph», гэта сума розных узаемасувязяў у свеце. Мы верым, што калі дамо людзям інструменты, каб стварыць мапу такіх узаемасувязяў, то карыстальнікі збудуюць падмурак для стварэння вялікай колькасці сэрвісаў і паслуг», – зазначыў падчас прэзентацыі Цукербэрг.

Цяпер карыстальнікі «Facebook’у» могуць запісацца на бэта-тэставанне пошуку, падаўшы заяўку на сайце.

{movie}«Facebook» уводзіць новую сістэму пошуку|right|8589{/movie}

Канец прыватнасці ў сацсетках?

«Graph Search» будзе індэксаваць змест профіляў карыстальнікаў, адказы на пошукавыя запыты маюць выдавацца згодна з наладамі прыватнасці.

Стваральнік сацыяльнай сеткі паведаміў, што «Facebook» сёння – гэта больш за мільярд карыстальнікаў і звыш трыльёна сувязяў паміж імі. На сэрверах сацыяльнай сеткі захоўваецца больш за 240 млрд здымкаў карыстальнікаў.

Міхась Ліхтаровіч, belsat.eu

Стужка навінаў