Белстат падлічыў, колькі алкаголю спажываюць у Беларусі. Новыя дадзеныя паказваюць, што жыхары краіны сталі купляць менш гарэлкі, пладова-ягадных він і піва.
Згодна са статыстыкай Белстату, за першыя тры кварталы 2023 года беларускія крамы прадалі алкагольнай прадукцыі і піва на 4,2 млрд беларускіх рублёў (8,1% у рознічным тавараабароце). Больш за ўсё алкаголю прададзена ў Менску, менш за ўсё – на Магілёўшчыне.
Агулам карціна па продажы алкаголю ў краіне выглядае так:
Гэтыя лічбы на 2,5% менш, чым за аналагічны перыяд 2022 года. Так, у Менску продаж алкаголю зменшыўся на 2,7%, на Гарадзеншчыне – на 2,5%, на Берасцейшчыне – на 2,4%, на Меншчыне – на 2,3%, на Магілёўшчыне – на 2,2%, на Віцебшчыне – на 1, 7%.
Па дадзеных Белстату, беларусы сталі радзей набываць гарэлку (на 7,2%), пладовыя і вінаградныя віны (на 5,2%), піва (на 1,6%). Цікава, што рэалізацыя пладова-ягадных він агулам па краіне зменшылася, а ў Менску іх сталі купляць часцей – на 4,4%.
Больш за ўсё скараціліся продажы слабаалкагольных напояў – на 15, 4%. Разам з тым рэалізацыя лікёра-гарэлачных напіткаў і лікёраў павялічылася на 12,4%, у тым ліку шампанскіх він – на 5,8%, а каньяку, брэндзі, каньячных напояў – на 5,7%.
СП belsat.eu