Егіпет выступае супраць таго, каб адкрываць калідоры для перамяшчэння ўцекачоў з сектару Газа праз сваю тэрыторыю.
Пра гэта напісала выданне «Jerusalem Post» са спасылкаю на крыніцы ў егіпецкіх службах бяспекі.
«Егіпет абмеркаваў са Злучанымі Штатамі і іншымі краінамі планы перадачы гуманітарнай дапамогі праз свае межы з сектарам Газа, але адмовіўся ад любых крокаў стварэння бяспечных калідораў для ўцекачоў, якія пакідаюць анклаў», – гаворыцца ў паведамленні «Jerusalem Post».
Адзначаецца таксама, што егіпецкія ўлады настойваюць, каб Палестына і Ізраіль залагодзілі канфлікты ў межах сваіх межаў, бо, на іхную думку, гэта адзіны спосаб забяспечыць права Палестыны на дзяржаўнасць.
Пры гэтым у ААН заявілі, што цяпер вядзецца праца з Каірам у стварэнні калідораў, праз якія будзе адбывацца дастаўка ў сектар Газа гуманітарнай дапамогі з боку Егіпту.
Раман Шавель belsat.eu