Боль і зруйнаваныя жыцці. Хроніка ў фотаздымках падзей у Ізраілі і сектары Газа


Раніцай 7 кастрычніка пачаўся напад баевікоў ваенізаванай групоўкі «Хамас» (прызнана тэрарыстычнай у ЗША, Вялікай Брытаніі, Ізраілі, Еўразвязе, Канадзе, Аўстраліі і Японіі) на Ізраіль, які забраў жыцці больш за дзве тысячы чалавек з абодвух бакоў. «Белсат» сабраў галоўныя фатаграфіі шасці дзён вайны ў фотахроніцы.

Палестынцы прарвалі бульдозерам агароджу, што падзяляла Ізраіль і сектар Газа. Раніцай 7 кастрычніка «Хамас» пачаў масіраваны абстрэл тэрыторыі Ізраілю з сектару Газа разам з перасячэннем мяжы атрадамі палестынскіх узброеных баевікоў у некалькіх месцах. Газа, сектар Газа.
Фота: Abed Rahim Khatib / Anadolu Agency / abacapress.com / East News
Палестынскія баевікі атачылі пікап, які перавозіць захопленую ізраільскую жанчыну, ля гораду Хан-Юніс, Палестынская аўтаномія. 7 кастрычніка 2023 года.
Фота: AFP / East News
Дым і полымя падымаюцца пасля ракетнага ўдару Ізраілю па сектары Газа ў адказ на напад «Хамасу» на Ізраіль. Газа, сектар Газа.
Фота: Mustafa Hassona / Anadolu Agency / abacapress.com / East New
УВАГА! ЗДЫМАК МАЕ ШАКУЮЧЫ ХАРАКТАР! Целы расстраляных ізраільцянаў ляжаць на галоўнай дарозе ля кібуцы Гевім, недалёка ад мяжы з сектарам Газа. 7 кастрычніка 2023 года.
Фота: Oren Ziv / AFP / East News
УВАГА! ЗДЫМАК МАЕ ШАКУЮЧЫ ХАРАКТАР! Ізраільскія салдаты ўвайшлі ў часова захоплены «Хамасам» горад Сдэрот, які знаходзіцца ў кіламетры ад бліжэйшага ўчастка мяжы Ізраілю з сектарам Газа. 7 кастрычніка 2023 года.
Фота: Ohad Zwigenberg / AP Photo / East News
Узброеных сілы Ізраілю рыхтуюцца ўсталёўваць уздоўж мяжы з сектарам Газа кантрольныя пункты з цяжкімі ўзброенымі сродкамі. Сдэрот, Ізраіль. 8 кастрычніка 2023 года.
Фота: Mostafa Alkharouf / Anadolu Agency / abaccapress.com / East News
Палестынскія сем’і схаваліся ў школах Арганізацыі Абʼяднаных Нацый (ААН) ад ізраільскіх бамбардзіровак у горадзе Газа, сектар Газа. 8 кастрычніка 2023 года.
Фота: Ashraf Amra / Anadolu Agency / abaccapress.com / East News
Жанчыны аплакваюць членаў сям’і Абу Кута, якія загінулі ў выніку ізраільскіх удараў па палестынскім горадзе Рафах на поўдні сектару Газа. 8 кастрычніка 2023 года.
Фота: Said Khatib / AFP / East News
Ізраільская сістэма проціракетнай абароны «Жалезны купал» перахоплівае ракеты, які былі выпушчаныя з Газы. 8 кастрычніка 2023 года.
Фота: Mahmud Hams / AFP / East News
Палестынец паказвае на мячэць Ахмэда Ясіна, зруйнаваную ізраільскімі авіяўдарамі ў горадзе Газа, сектар Газа. 9 кастрычніка 2023 года.
Фота: Mohammed Abed / AFP / East News
Пажарныя службы працуюць на месцы ракетнага ўдару «Хамасу» па Ашкелоне на поўдні Ізраіля. 9 кастрычніка 2023 года.
Фота: Ohad Zwigenberg / AP Photo / East News
Авіяўдар Ізраілю па порце гораду Газа, сектар Газа. 10 кастрычніка 2023 года.
Фота: Mahmud Hams / AFP / East News
Ізраільскія салдаты займаюць пазіцыі ў кібуцы Кфар-Аза, якая адной з першых на мяжы з сектарам Газа, Ізраіль. 10 кастрычніка 2023 года.
Фота: Thomas Coex / AFP / East News

Кібуц Кфар-Аза, невялікае ізраільскае селішча, знаходзіцца ў двух кіламетрах ад сектару Газа, недалёка ад гораду Сдэрот. Пасля нападу «Хамасу» на Ізраіль 7 кастрычніка, кібуц часова быў захоплены тэрарыстамі. Пасля вызвалення селішча ізраільскія вайскоўцы знайшлі каля 200 трупаў мясцовых жыхароў. Сярод якіх не менш за 40 непаўналетніх, у тым ліку немаўлят, у якіх адсутнічалі галовы.

Спаленыя машыны засталіся на месцы нападу палестынскіх баевікоў на музычны фестываль «Supernova»ля кібуцы Рэйм, Ізраіль. 10 кастрычніка 2023 года.
Фота: Jack Guez / AFP / East News

Фестываль электроннай музыкі «Supernova» праходзіў 6-7 кастрычніка ў пустэльні побач з мяжою сектару Газа і быў прымеркаваны да габрэйскага свята Сукот. На тэрыторыі фестывалю пасля нападу тэрарыстаў валанцёры знайшлі не менш за 260 целаў, шмат маладых людзей выкралі і адвезлі ў якасці закладнікаў у Газу.

Жанчына плача на пахаванні ізраільскага салдата Бэнжамэна Лёба, які мае двайное ізраільска-французскае грамадзянства, у Іерусаліме, Ізраіль. 10 кастрычніка 2023 года.
Фота: Francisco Seco / AP Photo / East News
Зруйнаваныя ізраільскімі авіяўдарамі будынкі ў лагеры для палестынскіх бежанцаў Джабалія ў горадзе Газа, сектар Газа. 11 кастрычніка 2023 года.
Фота: Yahya Hassouna / AFP / East News
Супрацоўнік ізраільскай службы бяспекі праходзіць міма накрытых целаў ахвяраў пранікнення палестынскіх баевікоў у кібуцу Беэры, што месціцца недалёка ад мяжы з сектарам Газа. 11 кастрычніка 2023 года.
Фота: Jack Guez / AFP / East News

Кібуц Беэры, які мяжуе з сектарам Газа, у дзень нападу цягам 17 гадзін невялікі населены пункт знаходзіўся пад поўным кантролем байцоў «Хамасу». У выніку загінулі больш за 100 чалавек.

Палестынскія дзеці, параненыя ў выніку ракетных абстрэлаў з боку Ізраілю, былі дастаўлены ў больніцу Шыфа ў горадзе Газа, сектар Газа. 11 кастрычніка 2023 года.
Фота: Ali Mahmoud / AP Photo / East News
Слупы дыму ўздымаюцца пасля ізраільскіх авіяўдараў па горадзе Газа, сектар Газа. 12 кастрычніка 2023 года.
Фота: Ibrahim Hams / AFP / East News

Па дадзеным на вечар 12 кастрычніка, колькасць загінулых з 7 кастрычніка ў Ізраілі ўзрасла да 1300 чалавек. У асноўным гэта мірныя жыхары, забітыя баевікамі ХАМАС у сваіх дамах і на музычным фестывалі. У сектары Газа загінулі 1417 палестынцаў, больш за 6200 чалавек атрымалі раненні.

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў