Стала вядомае пакаранне музыкам «Nizkiz»


Як вынікае з інфармацыі Праваабарончага цэнтру «Вясна», усіх трох музыкаў гурта «Nizkiz» – Аляксандра Ільіна, Сяргея Кульшу і Дзмітрыя Халяўкіна – асудзілі да «хатняй хіміі» і вызвалілі ў судовай зале.

Nizkiz
Гутр «Nizkiz».
Крыніца: Strigaproduction / strigaproduction.com

Музыкаў засудзілі паводле арт. 342 КК РБ «Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак» да 2,5 года абмежавання волі без скіравання ў папраўчую ўстанову, паведамляе «Mayday Team». Гэты артыкул называюць народным, паводле яго судзяць за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.

«Вясна» дадала асуджаных музыкаў у спіс былых палітычных вязняў.

Адначасова МУС дадало Аляксандра ІльінаСяргея Кульшу і Дзмітрыя Халяўкіна ў спіс «экстрэмістаў».

Пасля 2020 года гурт «Nizkiz» заставаўся ў Беларусі, раз-пораз выязджаў за мяжу на гастролі. Прапаганда ж сцвярджала, што музыкі нібыта з’ехалі і былі затрыманыя па вяртанні 6 студзеня 2024-га. Гурт не ўтойваў удзелу ў мірных пратэстах, паказваў паходы на маршы ў кліпе на песню «Правілы», якая сталася адным з гімнаў пратэстаў 2020 года.

Hавiны
Святлана Ціханоўская пра затрыманне музыкаў «Nizkiz»: Яшчэ адзін ганебны акт помсты рэжыму
2024.01.06 17:22

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў