Канада ўвяла санкцыі супраць 9 беларускіх банкаў


Улады Канады пашырылі санкцыі супраць Беларусі і Расеі. У санкцыйны спіс увайшлі дзевяць найбуйнейшых дзяржаўных і камерцыйных банкаў Беларусі.

Прэм’ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль у Канадзе з афіцыйным візітам.
Фота: CanadaFP / Twitter

Паводле словаў прэм’ер-міністра Канады Джасціна Трудо, санкцыі ў дачыненні да дзевяці субʼектаў, звязаных з беларускім фінансавым сектарам, уводзяцца для таго, каб аказаць «дадатковы ціск на пуцінскіх саўдзельнікаў у Беларусі». Аб гэтым ён заявіў падчас сустрэчы з прэмʼер-міністрам Украіны Дзянісам Шмыгалем, які прыехаў у Канаду з афіцыйным візітам.

Уводзячы новыя санкцыі ва канадскім урадзе заявілі, што «дзеянні Рэспублікі Беларусь уяўляюць сабой сурʼёзнае парушэнне міжнароднага міру і бяспекі, якое прывяло або можа прывесці да сурʼёзнага міжнароднага крызісу».

У санкцыйны пералік патрапілі:

  • Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь;
  • «Беларусбанк»;
  • «Белагропромбанк»;
  • «БПС-Сбербанк»;
  • «Банк БелВЭБ»;
  • «Белгазпромбанк»;
  • «ВТБ-Банк»;
  • «Приорбанк»;
  • «Статусбанк».

У расейскі санкцыйны спіс уключаны 14 фізічных асоб і 34 кампаніі, у тым ліку звязаныя з заснавальнікам ЧВК «Вагнэр» Яўгенам Прыгожыным.

Таксама падчас візіту прэм’ер-міністр Трудо абʼявіў, што Канада прадаставіць Украіне дадатковую ваенную дапамогу і крэдыт у памеры 2,4 мільярда долараў ЗША для падтрымкі асноўных паслуг, такіх як пенсійныя выплаты, купля паліва і аднаўленне пашкоджанай энергетычнай інфраструктуры.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў