Сербскі суд скасаваў рашэнне аб экстрадыцыі Андрэя Гнёту


Апеляцыйны суд у Сербіі адмяніў рашэнне аб экстрадыцыі Андрэя Гнёта. Справа разгледзяць нанова, паведамляе DW.

Рэжысёр Андрэй Гнёт.
Фота: andrewgnyot / Instagram

Рашэнне суда аб экстрадыцыі беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта ў Беларусь адменена апеляцыйнай інстанцыяй. Сваё рашэнне Апеляцыйны суд у Бялградзе патлумачыў тым, што не ўсе акалічнасці, на падставе якіх было вынесенае рашэнне аб экстрадыцыі, былі даследаваны. Акрамя таго, Гнёту не далі слова падчас першага працэсу.

Пры гэтым суд працягнулі тэрмін утрымання Андрэя Гнёта пад вартай яшчэ на 60 дзён. Новае слуханне па справе прызначанае на 26 сакавіка.

Як патлумачыла DW дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр, Апеляцыйны суд адмяніў рашэнні суда першай інстанцыі, аднак не адмяніў саму экстрадыцыю, накіраваўшы справу на новы разгляд.

«Трэба ўлічваць, што раней Камісія па файлах Інтэрпол заблакавала доступ да дадзеных Андрэя Гнёта. Таму я спадзяюся, што суд першай інстанцыі прыме рашэнне не экстрадаваць яго ў Беларусь, і Гнёта хутка адпусцяць», – адзначыла Рыхтэр. Паводле яе словаў, гэта звычайны юрыдычны працэс, хаця, вядома, вельмі засмучае, што яшчэ як мінімум 2 тыдні рэжысёру давядзецца правесці ў турме ў Бялградзе.

Аб’ектыў
Беларускія нацыяналісты пікетавалі пад амбасадай Сербіі
2024.03.08 20:44

Андрэй Гнёт – беларускі журналіст і рэжысёр, палітычны актывіст. Яго называюць сузаснавальнікам «Свабоднага аб’яднання спартоўцаў SOS-BY», прызнанага «экстрэмісцкім фармаваннем» у 2022 годзе.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў