У Беларусі рыхтуюцца да рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамену 27 студзеня


Рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену пройдзе 27 студзеня 2024 года ў 144 пунктах. У іх жа будзе праходзіць сам ЦЭ, апавяла намесніца начальніка Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі, начальніца ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова.

Школьніца падчас цэнтралізаванага экзамену. Фота ілюстрацыйнае.
Фота: БелТА

На рэпетыцыю ўжо зарэгістраваліся 55,2 тысячы школьнікаў.

Намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай аадзначыў, што рэпетыцыя ЦЭ мае стацца поўнаю копіяй ЦЭ:

«Дзеці маюць адчуць у поўным маштабе тое, што пройдзе ў траўні».

ЦЭ пройдзе ў Беларусі 27 і 30 траўня ў будні. У 2023 годзе экзамен праходзіў у нядзелі. 19 і 21 жніўня – рэзервовыя дні для здачы ЦЭ.

Зарэгістравацца на ЦЭ ў 2024 годзе можна будзе з 20 сакавіка да 5 красавіка.

За абнаўленнямі і ўдакладненнямі з нагоды ЦЭ можна сачыць у рубрыцы «Абітурыенту-2024» на сайце Міністэрства адукацыі.

Hавiны
Аб’яднаны пераходны кабінет распачне стварэнне беларускага нацыянальнага ўніверсітэту
2023.12.30 15:11

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў