«Размова Мацкевіча»: Бяссільны дырэктарат?


Песню Віктара Цоя «Пераменаў!» у свой час забаранілі ў Беларусі. Змены, рэформы і нават эвалюцыйныя працэсы – усё гэта чужое для вертыкалі ўлады. Таму праядаюцца, а не выкарыстоўваюцца шматмільярдныя пазыкі і таму настолькі важная славутая стабільнасць. Аднак тыя, хто прагне пераменаў у нашай краіне, несумненна, ёсць. З бізнес-кансультантам Ігарам Марынічам Уладзімір Мацкевіч размаўляе пра тое, ці не хочацца пераменаў або прынамсі зменаў дырэктарату беларускіх прадпрыемстваў.

Напрыканцы мінулага года ўлады чарговы раз нагадалі бізнесоўцам, наколькі важныя тыя для беларускай мадэлі. Выпадак нацыяналізацыі «Камунаркі» ды «Спартака» паказаў, што нават прыбытковыя прадпрыемствы мусяць памятаць, хто галоўны кіраўнік у нашай краіне.

«Гэта ідзе барацьба за эканамічны ўплыў. Прыходзяць новыя кланы з новымі эканамічнымі інтарэсамі, і для іх проста вызваляюць месцы. А дырэктары прадпрыемстваў маюць нейкі ўплыў толькі на рэгіянальным узроўні. Ва ўмовах краіны іхнае ўздзеянне вельмі адноснае – яны не ў стане сёння сфармуляваць нейкі запыт да палітычных элітаў», – разважае Ігар Марыніч.
{movie}Размова Мацкевіча: бязсільны дырэктарат?|left|8506{/movie}
Чаму кіраўнікі беларускіх прадпрыемстваў так і не сталі сілаю ў Беларусі? Каго падтрымліваў айчынны дырэктарат падчас першых прэзідэнцкіх выбараў і чаму? Пра гэта і шмат што іншае – у «Размове Мацкевіча».

belsat.eu

Стужка навінаў