У Беларусі адключаюць аналагавае тэлебачанне


Каго адключаць першымі, што рабіць з аператарам і тэлевізарам?

На прэс-канферэнцыі ў Менску намеснік міністра інфармацыі Дзмітрый Шадко распавёў, што для развіцця лічбавага тэлебачання ў Беларусі 2013 год будзе вырашальны. Пераводзіць гарады і раёны з аналагавага вяшчання на лічбавае плануюць паэтапна да 2015 года, каб зрабіць гэта «без болю для насельніцтва».

{movie}Як у Беларусі будуць адключаць аналагавае ТБ|left|8493{/movie}Паводле Шадко, пра фармат сігналу будзе клапаціцца аператар. Ён дадаў, што з 1 студзеня 2013 года ў крамах будуць прадаваць толькі тыя тэлевізары, якія маюць лічбавы цюнэр.

Дырэктар Беларускага радыётэлевізійнага перадавальнага цэнтру Андрэй Кудырка паведаміў, што першы горад, дзе адключаць аналагавае тэлебачанне, – Асіповічы (Магілёўская вобласць). Гэта адбудзецца 1 жніўня.

Паводле БелаПАН

Стужка навінаў