Кітай абяцае $ 16 млн на «чарнобыльскі праект»


Кітай выдаткуе 100 млн кітайскіх юаняў (прыкладна $ 16 млн долараў ЗША) на рэалізацыю чарнобыльскага «сацыяльна значнага» праекту ў Беларусі. Адпаведнае пагадненне паміж урадамі Беларусі і Кітаю падпісалі 9 студзеня ў Менску, паведаміла прэс-служба беларускага ўраду.

З беларускага боку пагадненне падпісаў намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Тозік, з кітайскага – амбасадар КНР у Беларусі Ґун Цзянь Ўэй.

Афіцыйна пра вылучэнне ўрадам КНР ураду Беларусі тэхнічнай дапамогі заявіў старшыня кітайскай часткі беларуска-кітайскай камісіі гандлёва-эканамічнай супрацы, намеснік міністра камерцыі КНР Цзянь Яў Піня 30 кастрычніка 2012 года ў Менску на 13-м паседжанні гэтай камісіі.

Падчас сустрэчы абмяркоўвалася прапанова беларускага ўраду накіраваць вылучаныя сродкі для будаўніцтва некалькіх аздараўленчых комплексаў з плавальнымі басейнамі для дзяцей, што жывуць у раёнах, якія найбольш пацярпелі ад чарнобыльскай аварыі.

Паводле БелаПАН

Стужка навінаў