Менск не пакідае надзеі падпісаць нафтавы баланс на наступны год


У Маскву ўжо ездзіў і прэм’ер Міхаіл Мясніковіч і сам Аляксандр Лукашэнка. Яны абодва былі ўпэўненыя, што Беларусь атрымае 23 млн тонаў расейскай нафты ў наступным годзе. Расейскі бок стаіць на сваім – не больш за 18 млн тонаў, што на 3 млн менш, чымся сёлета.

Цяпер у Маскве зноўку гасцюе беларуская дэлегацыя, гэтым разам на чале з віцэ-прэм’ерам Уладзімірам Сямашкам. Той ужо заяўляў у сярэдзіне лістапада пра паспяховае завяршэнне перамоваў, што аказалася непраўдзіваю інфармацыяй.

Натуральна, што перамовы былі напружаныя з-за канфлікту вакол шэрага экспарту растваральнікаў з расейскай нафты. Крэмль ужо неаднаразова заяўляў, што варта б вярнуць прынамсі 1,5 млрд долараў, тады як агульныя страты расейскага боку ацэньваюцца нават на 2,5 млрд. Акрамя гэтага Расея зазначае невыкананне Беларуссю балансавых абавязкаў у экспарце нафтапрадуктаў на расейскі рынак.

Менску неабходныя большыя пастаўкі ў наступным годзе, каб пераадолець валютны дэфіцыт пасля скарачэння экспарту напрыканцы 2012 г. і каб выплаціць вялізарныя адсоткі за замежныя крэдыты, што складаюць каля 3,5 млрд долараў.

belsat.eu

Стужка навінаў