Акцыя: дашлі факс з партрэтам палітвязня ў амбасаду Беларусі!


Беларускіх эмігрантаў вучаць, як прыцягнуць увагу да рэпрэсіяў.

Учора, у гадавіну падзеяў Плошчы, акцыя салідарнасці з палітвязнямі прайшла ў Берліне. Маляваныя партрэты зняволеных з’явіліся на дрэвах і хмызняку па дарозе ў амбасаду Беларусі.

Офіс антыпрапаганды, які дзее ў Берліне, змясціў партрэты ды інфармацыю пра вязняў беларускага рэжыму на сваім сайце і раіць беларусам-эмігрантам, як прыцягнуць увагу амбасадараў і еўрапейскай супольнасці да палітычных праблемаў на радзіме.

Спосабаў некалькі. Партрэты можна развесіць на галінках нізкага кустоўя ці прыклеіць да ствалоў на вуліцах свайго гораду ці перад пасольствамі Беларусі або расклеіць на сценах і дошках абвестак. З выяваю палітвязня на спіне можна прыйсці на акцыю. Тым, хто «не можа выйсці ў грамадскую прастору», прапаноўваюць сфатаграфавацца з партрэтам палітвязня ў сябе дома і выслаць на электронны адрас Офісу антыпрапаганды або факсам – у дзяржаўныя арганізацыі ды амбасады Беларусі.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў