Галоўная ўзнагарода Нацыянальнай музычнай прэміі для Ларысы Грыбалёвай


Сярод іншых пераможцаў такія зоркі, як Аляксандр Саладуха, Саша Нэма, Анатоль Ярмоленка і гурт «Тяни-Толкай».

Песня Ларысы Грыбалёвай «Не обижай» была прызнаная найлепшай у 2012 г. У якасці галоўнай узнагароды спявачка атрымала 9 млн руб. {movie}Найлепшая песня 2012 года|right|8045{/movie}

Пераможцы паводле намінацыяў:

«Найлепшы поп-выканаўца» – Саша Нэма
«Найлепшы рок-выканаўца» – гурт «Open Space»
«Найлепшы джаз-выканаўца» – гурт «Apple Tea»
«Найлепшы этна-фолк-выканаўца» – гурт «Стары Ольса»
«Адкрыццё года» – гурт «IOWA»
«Найлепшая беларускамоўная песня года» – «Прыязджайце да нас у Беларусь» Анатоля Ярмоленкі
«Найлепшы музычны альбом» – «Мне с тобою повезло» гурта «Тяни-Толкай», які выйшаў у красавіку 2012 г.
«Найлепшы кліп года» – кліп «Красота» гурта «Лермантаў»
«Найлепшы прадзюсар» – Уладзімір Кубышкін
«Найлепшы журналіст (музычны крытык)» – Сяргей Адрыянаў («Комсомольская правда»)
«Зорачка года» – юная выканаўца Аляксандра Лактыёнава

Прэмію «За ўнёсак у развіццё сучаснай музыкі» прысудзілі трагічна загінуламу сёлета ва Украіне Якаву Навуменку. Узнагароду атрымаў ягоны сын Ціхан.

belsat.eu
https://youtu.be/XQcxL36u3GE

Глядзі таксама
Каментары