У польскім Сейме адкрылася выстава, прысвечаная "Белсату" (Фота)


Эва Копач, маршал польскага Сейму, 11 снежня ўрачыста адкрые выставу “5 гадоў “Белсату” ў галоўным холе польскага парламенту.

Выстава складаецца з адмысловых стэндаў і мультымедыйных інсталяцыяў, якія распавядаюць аб працы “Белсату”, а таксама ілюструюць штодзённае жыццё беларусаў.

Экспазіцыя “5 гадоў “Белсату” – гэта не толькі расповед пра рэпрэсіі ды пераслед незалежных журналістаў і працаўнікоў “Белсату” ў Беларусі, але і найважнейшая інфармацыя аб працы тэлеканалу: звесткі пра аўдыторыю, прагляды і нашыя праграмы.

Падрыхтаваў Зміцер Ягораў

Стужка навінаў