Беларусь правалілася сёлета на дзіцячым «Еўрабачанні»


Беларус заняў 9-е месца з 12, выканаўшы песню па-расейску. На конкурсе перамагла ўкраінка, што спявала на роднай мове. {movie}Ягор Жэшка на дзіцячым “Еўрабачанні”. Відэа карыстальніка сервісу youtube.com – Junior Eurovision “|left|7838{/movie}

Удзельнік ад Беларусі Ягор Жэшка, які прэзентаваў у Амстэрдаме песню «A море-море», набраў толькі 56 балаў. Спявачка з Украіны Насця Петрык прадставіла на суд журы песню «Неба» і набрала максімальную колькасць балаў – 138. Далей ідуць прадстаўнікі Грузіі (103), Арменіі (98) ды Расеі (88).

Беларускія тэлегледачы, якія бралі ўдзел у галасаванні падчас конкурсу, найлепей ацанілі менавіта дзяўчынку з Украіны, прысудзіўшы ёй 12 балаў. Расейцы атрымалі ад беларусаў 10 балаў.

Нашыя ўсходнія суседзі далі беларускаму выканаўцу толькі 4 балы, Украіна прысудзіла 10. Акрамя арганізатараў, якія яшчэ перад пачаткам конкурсу паставілі ўсім удзельнікам па 12 балаў, ніхто не ацаніў выступу Ягора Жэшкі найвышэйшай адзнакаю.

{movie}Выступ украінкі Насці Петрык. Відэа карыстальніка сервісу youtube.com – JuniorEurovision|right|7840{/movie}Свае балы беларусы атрымалі таксама ад Бельгіі, Албаніі, Малдовы (2 балы), Швецыі ды Ізраілю (1 бал). Адзінаю краінаю, якая ўвогуле не ацаніла выступу беларуса, былі Нідэрланды.

Песенны конкурс дзіцячага «Еўрабачання» праводзіцца з 2003 г. Беларусь належыць да яго сталых удзельнікаў. Нашая краіна перамагала на конкурсе ў 2005 (Ксенія Сітнік) і 2007 (Аляксей Жыгалковіч) гг. У 2006 г.у нас было другое месца (Андрэй Кунец), у 2011-м – трэцяе (Лідзія Заблоцкая).

belsat.eu

Стужка навінаў