«Пладова-выгаднае» віно перастала быць ворагам № 1


Пасля таго як Аляксандр Лукашэнка заступіўся за пладовыя мацаваныя віны, Менгарвыканкам вырашыў адмяніць сваё рашэнне пра забарону продажу такіх напояў.

Пра рашэнне правесці эксперымент з забаронаю рэалізацыі мацаваных вінаў у Менску было заяўлена ў лістападзе. Намеснік старшыні Менгарвыканкаму Уладзімір Калтовіч падкрэсліў, што «забарона закліканая спрыяць забеспячэнню здаровага ладу жыцця ў сталіцы і барацьбе з алкагалізацыяй насельніцтва».

Разам з тым 15 лістапада Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў пытанні рэфармавання МУС скептычна выказаўся адносна планаванай забароны. «Гэтыя забароны нічога талковага не дадуць, – заявіў кіраўнік дзяржавы. – Збярыцеся і сур’ёзна падумайце над тым, да чаго гэта можа прывесці. Забароннымі метадамі мы нічога не зробім».

belsat.eu

Стужка навінаў