Хадановіч: Беларусам патрэбныя мецэнаты


Пра дамінаванне расейскіх узораў у беларускай культурнай прасторы разважае ў «Гарачым каментары» паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.

Кантакты сучаснай беларускай культуры скіраваныя пераважна ва ўсходні бок. Такая сітуацыя, як адзначыў Хадановіч, склалася ў нашай краіне праз адсутнасць свабоднага выбару: «Тыя ж самыя медыі, тыя самыя кнігарні, кніжны распаўсюд не заўсёды даюць магчымасць «памацаць», пакаштаваць і адчуць, што лепшае».

{movie}Андрэй Хадановіч у “Гарачым каментары”|left|7534{/movie}Літаратар заўважыў, што беларускага кніжнага рынку як такога не існуе. У Беларусі сфармавалася толькі пэўная група чытачоў, якія аддаюць перавагу перакладам замежнай літаратуры на беларускую мову. Добрая літаратура не можа існаваць без капіталаўкладання зацікаўленых асобаў, пра што сведчыць прыклад замежных краінаў. «Любы пераклад, пакуль мы не перакладаем інструкцыі для пыласосаў, патрабуе падтрымкі», – лічыць паэт.

На думку Хадановіча, галоўнаю праблемаю беларускай культуры застаецца канкурэнцыя і выжыванне «ва ўмовах зубастага рынку». «Высокая культура заўсёды патрабуе мецэнацтва», – падсумаваў госць «Белсату».

belsat.eu

Стужка навінаў