Забіты ваенны шэф «Хамасу». Напружанне ў рэгіёне расце


Учора ўначы палестынскі «Хамас» пацвердзіў інфармацыю пра забойства кіраўніка ваеннага крыла арганізацыі. Ізраіль выклаў у сеціва відэа атакі.

«Вайна з Джыхадам»

Ахмэд аль-Джабары загінуў у выніку дакладнага ракетнага ўдару з беспілотнага самалёта. Ізраіль заявіў, што гэта толькі пачатак маштабнай аперацыі супраць «Хамасу» ў адказ на нядаўнія абстрэлы ізраільскіх гарадоў. Толькі ўчора войска атакавала 20 цэляў на тэрыторыі Палестыны. У выніку загінулі больш за 10 чалавек, у тым ліку трое дзяцей. У адказ «Хамас» заявіў, што забойства аль-Джабары «адкрыла дзверы пекла».{movie}Забойства Ахмэда аль-Джабары|right|7519{/movie}

Сёння раніцаю з сектару Газа былі запушчаныя 13 ракетаў па ізраільскіх цывільных цэлях. Сістэма супрацьракетнай абароны збіла 12 з іх, адна трапіла ў жывы дом і забіла тры чалавекі. Цяпер «Хамас» пагражае не толькі ракетнымі ўдарамі, але і наземнымі атакамі. Ізраіль адказвае: да эскалацыі канфлікту гатовыя.

Пахаванне «героя»

Ахмэд аль-Джабары цягам больш як 10 гадоў арганізоўваў ракетныя абстрэлы і тэрарыстычныя акты на тэрыторыі Ізраілю. На ягонае пахаванне прыйшло каля тысячы чалавек. Страляючы ў паветра і абяцаючы адпомсціць за ваеннага лідара, яны бегам пранеслі ягонае цела вуліцамі Газы. {movie}Пахаванне Ахмэдa аль-Джабары|right|7520{/movie}

belsat.eu

Стужка навінаў