Ператрусы ў праваабаронцаў


У офісе праваабарончай арганізацыі “Беларускі Хельсінкскі камітэт” адбыўся ператрус, пасля чаго працаўнікі КДБ накіраваліся ў кватэру кіраўніка БХК Алега Гулака.

Вобшук у офісе БХК рабілі на падставе крымінальнай справы аб масавых закалотах у Менску 19 снежня – паведамляе БелаПАН са спасылкаю на лідара арганізацыі Алега Гулака. Ператрус правялі службоўцы КДБ, сканфіскавалі два кампутары.

БХК – адзіная зарэгістраваная праваабарончая арганізацыя ў Беларусі. Падчас прэзідэнцкіх выбараў актывісты БХК ладзілі як доўгатэрміновы, так і кароткатэрміновы маніторынг выбарчай кампаніі, а таксама назіранне за выбарамі.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары