Зміцер Саўка: беларуская мова мусіць развівацца не як падчарка або малодшая сястра, а як самастойная каштоўнасць


Ужо 1 верасня набудзе юрыдычную моц закон “Аб правілах беларускай арфаграфіі ды пунктуацыі”.
Мовазнаўца Зміцер Саўка упэўнены, што цяпер вельмі неспрыяльная сітуацыя, каб уводзіць гэтыя змены.

Новыя моўныя нормы, на думку Змітра Саўкі, – “толькі набор нейкіх выцягнутых, выпадковых прапановаў 90-х гадоў”. “Мушу адзначыць, што сур’ёзных роздумаў над тым, як зрабіць правапіс бліжэйшым да фанетыкі, да вымаўлення, а значыцца зрабіць правапіс захавальнікам асаблівасцяў беларускай мовы, беларускага вымаўлення, не было. Я думаю, такіх задачаў і не ставілася, і яны не могуць выконвацца гэтымі зменамі ў правапісе”, – падкрэсліў Зміцер Саўка.

“Прапанаваныя законам змены – нязначныя. І чакаць значных наступстваў – станоўчых ці адмоўных – не выпадае”, – дадаў мовазнаўца.

belsat.eu

Стужка навінаў