Паэт Андрэй Хадановіч атрымаў медаль Падзякі Еўрапейскага цэнтру салідарнасці


У Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску адбылася цырымонія ўзнагароджання медалём Падзякі, заснаваным у 30-ую гадавіну руху «Салідарнасць». Сёлета адным з лаўрэатаў стаўся паэт, перакладчык, літаратуразнавец і эсэіст Андрэй Хадановіч.

Медаль Падзякі Еўрапейскага цэнтру салідарнасці, якім узнагародзілі паэта Андрэя Хадановіча.
Фота: Андрэй Хадановіч / Facebook

У Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску адбылася цырымонія ўзнагароджання медалём Падзякі, які ўручаюць інтэлектуалам, дысідэнтам, палітыкам, журналістам, творцам з Усходняга блоку, якія спрыялі аднаўленню вольнай Польшчы, а таксама абараняюць правы асобы.

Сёлета лаўрэатамі сталіся беларускі паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, украінскі фізік, дысідэнт, праваабаронца, лідар габрэйскай грамады Украіны Іосіф Зісэльс, а таксама дзве асобы пасмяротна: украінскі публіцыст і грамадска-палітычны дзеяч Барыс Лэвіцкі і ўкраінскі журналіст, аглядальнік, гісторык, саветолаг і выкладчык Багдан Асадчук.

У сваім Facebook Хадановіч падзякаваў журы на чале з Лехам Валэнсам і кіраўніцтву Еўрапейскага цэнтру салідарнасці:

«Абяцаў сабе не хвалявацца і не равець, але ў часе ўручэння музыкі зайгралі Адажыа нашага Яўгена Глебава – і я расклеіўся. Дзякуй шаноўнаму журы! Дзякуй Цэнтру і яго дырэктару Базылю Керскаму за падтрымку і салідарнасць! Слава Украïнi! Жыве Беларусь! За нашу і вашу свабоду!»

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў