Лідара расейскай апазіцыі Аляксея Навальнага, які са студзеня 2021 года застаецца ў зняволенні, вінавацяць у «стварэнні некамерцыйнай арганізацыі, якая робіць замах на асобу і правы грамадзянаў» (ч. 2 арт. 239 КК РФ).
Пра гэта паведамляе сайт Следчага камітэту Расеі.
Аляксею Навальнаму выстаўлена абвінавачанне. Крымінальная справа звязаная з дзейнасцю створанай Навальным арганізацыі Фонд барацьбы з карупцыяй, якую сёлета суд прызнаў «экстрэмісцкай» і ліквідаваў. Паводле СК, Навальны і ягоныя паплечнікі Волкаў і Жданаў падбухторвалі грамадзянаў да ўдзелу ў несанкцыянаваных мітынгах у студзені 2021 года.
Палітыку згодна з ч. 2 арт. 239 КК можа пагражаць штраф, прымусовыя працы, абмежаванне або пазбаўленне волі на тэрмін да 3 гадоў.
ІІ belsat.eu