Змітра Дашкевіча вызвалілі з калоніі і зноў затрымалі


Палітвязня Змітра Дашкевіча вызвалілі з калоніі № 14 у Навасадах. Але пасля адразу ж арыштавалі паводле арт. 411 Крымінальнага кодэксу.

Затрыманы Зміцер Дашкевіч.
Фота: ГУБАЗ

Зміцер Дашкевіч, якога 14 ліпеня летась асудзілі на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму, павінен быў выйсці на волю 11 ліпеня. Але каля калоніі яго зноў затрымалі. Палітвязня абвінавачваюць паводле арт. 411 КК («Непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы»). Пакаранне паводле гэтага артыкулу прадугледжвае 1 год турэмнага зняволення.

Зміцер Дашкевіч адбываў пакаранне ў ПК № 14, якая месціцца ў вёсцы Навасады Барысаўскага раёну Менскай вобласці.

Летась 14 ліпеня Змітра судзілі разам з жонкай Настай паводле арт. 342 КК РБ («Удзел у акцыях пратэсту») . Суддзя прызначыў Насце Дашкевіч 3 гады «хатняй хіміі». У сям’і гадуюцца чацвёра непаўналетніх дзяцей, малодшае дзіця нарадзілася, калі Змітра трымалі пад арыштам да суда.

Hавiны
«Я зычу вам, суддзі, пракуроры, падумаць пра душу сваю». Апошняе слова Змітра Дашкевіча на судзе
2022.07.14 12:38

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў