Украінская дзяржава нацыяналізавала актывы на мільярды грыўняў некаторых расейскіх алігархаў, набліжаных да Уладзіміра Пуціна. Усе яны цяпер пад санкцыямі. Пра гэта паведамляе Дзяржаўнае бюро расследаванняў Украіны (ДРБ).
11 ліпеня стала вядома, што паводле матэрыялаў ДБР Вышэйшы антыкарупцыйны суд (ВАКС) Украіны прыняў шэраг рашэнняў аб прымяненні санкцыяў да камерцыйных структураў і іхных уладальнікаў. У дзяржаўны бюджэт Украіны паступілі актывы на мільярды грыўняў некалькіх набліжаных да Крамля расейскіх алігархаў.
«Супрацоўнікі ДБР выкрылі дзясяткі кампаніяў, афіляваных з расейскімі ўласнікамі, дзейнасць якіх падпадала пад дзеянне пункту 11 часткі першай артыкулу 4 Закону Украіны «Аб санкцыях». Сярод канчатковых бенефіцыяраў гэтых камерцыйных структураў – адыёзныя расейскія алігархі, набліжаныя да Пуціна. У прыватнасці, браты Аркадзь і Ігар Ратэнбергі, Алег Дзерыпаска, Яўген Гінер», – гаворыцца ў паведамленні.
Ва ўласнасць Украіны нацыяналізаваныя наступныя актывы:
Паведамляецца таксама, што ВАКС разглядае нацыяналізацыю наступных актываў (маёмасць застаецца пад арыштам):
Паводле звестак ДБР, структуры, падкантрольныя Алегу Дзерыпаску, таксама ўдзельнічалі ў пашырэнні і рэканструкцыі Днепра-Бугскага марскога порту. У выніку ў даход украінскай дзяржавы вернутыя зямельныя ўчасткі і нерухомасць у розных рэгіёнах Украіны, сотні адзінак спецыяльнай і грузавой тэхнікі.
Апроч таго, нацыяналізаваныя сотні вытворчых памяшканняў, тэхнікі, складоў, якія выкарыстоўвалі ва Украіне для ўзбагачэння грамадзяне Расеі Аляксандр Панамарэнка і Аляксандр Скарабагацька.