12 ліпеня мае адбыцца інаўгурацыйны саміт Украіна – NATO, на якім будзе прапанаваны план уваходжання Украіны ў Паўночнаатлантычны альянс. Пра гэта 11 ліпеня паведаміў генеральны сакратар арганізацыі Енс Стольтэнбэрг.
Паводле яго, NATO павінна дамовіцца аб спрашчэнні працэдуры далучэння Украіны і не абавязваць яе выконваць так званы План дзеянняў для падрыхтоўкі да чалецтва (ПДЧ) у альянсе.
«Украіна прайшла доўгі шлях з таго часу, як у 2008 годзе мы прынялі рашэнне, што наступным крокам перад уступленнем будзе распрацоўванне і рэалізацыя Плану дзеянняў для падрыхтоўкі да чалецтва ў NATO. Украіна значна бліжэйшая да NATO, і я мяркую, што прыйшоў час адлюстраваць гэта ў рашэннях альянсу», – заявіў Енс Стольтэнбэрг.
Ён дадаў, што прагучыць ясны і пераканаўчы сігнал, што Украіна зробіцца чальцом альянсу.
Якуб Хруст belsat.eu