Заснавальнік Telegram Павел Дураў афіцыйна анансаваў платную версію мэсэнджару


Павел Дураў афіцыйна анансаваў платную версію Telegram – Telegram Premium. Прєзентаваць новы варыянт мэсэнджару павінны ў чэрвені 2022 года.

Пра гэта Дураў паведаміў у сваім тэлеграм-канале.

Фота: ТК / Белсат

«Многія прасілі нас яшчэ больш павысіць ліміты, таму мы шукалі спосабы дазволіць вам выйсці за межы таго, што ўжо ёсць утрапёнасцю. Праблема тут у тым, што калі б мы знялі ўсе абмежаванні для ўсіх, нашыя выдаткі на сервер і трафік сталі б бязмежнымі, так што вечарына, на жаль, скончылася б для ўсіх», – напісаў Дураў.

Вядома, што з платнаю версіяй Telegram з’явіцца магчымасць адключаць рэкламу ці абмежаванні ў хуткасці загружэння зместу, а падпісчыкі змогуць дасылаць больш аб’ёмныя файлы. Таксама зʼявяцца premium-рэакцыі і стыкеры, аднак верагодна, што імі здолеюць карыстацца і ўладальнікі бясплатных акаўнтаў.

Дураў дадаў, што ўсе існыя функцыі застаюцца бясплатнымі, з’явіцца мноства новых бясплатных. Больш за тое, нават карыстальнікі, якія не падпісаліся на Telegram Premium, змогуць скарыстацца некаторымі яго перавагамі: напрыклад, праглядаць вельмі вялікія дакументы, мультымедыя і стыкеры, адпраўленыя карыстальнікамі Premium, або націснуць, каб дадаць прэміум-рэакцыі ўжо прымацаваны да паведамлення, каб рэагаваць такім жа чынам.

На думку заснавальніка мэсэнджару, Telegram павінен фінансавацца ў першую чаргу карыстальнікамі, а не рэкламадаўцамі: «Такім чынам, нашыя карыстальнікі заўсёды будуць заставацца нашым галоўным прыярытэтам».

Кошт падпіскі, а таксама дакладную дату запуску Дураў не назваў.

Аналітыка
Расстрэл замест статусу ваеннапалоннага? Тлумачым, што азначае смяротны вырак у Данецку
2022.06.10 22:21

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў